
Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне “Пагоня” арганізавала дыскусію па пытаннях вучобы ў навучальных установах ЗША. Мерапрыемства адбылося 10 сакавіка ў Доме Маракоў на Манхэтане. Гасцямі былі беларусы, якія адвучыліся ці ўсё яшчэ навучаюцца ў розных навучальных установах Нью-Ёрка (Fashion Institute of Technology, New York University ), Нью-Джэрсі (Rutgers) і інш.
Падчас імпрэзы выступіў таксама сябра БАЗ “Пагоня” Мікола Сагановіч. Ён распавёў пра досвед навучання ў Амерыцы сваёй дачкі, яе поспехі і складанасці, з якімі яна сутыкнулася, будучы вымушаная спалучаць вучобу з выхаваннем дваіх дзяцей.
Удзельнікі дыскусіі не толькі закранулі тэму падрыхтоўкі адпаведных дакументаў, акадэмічных даведак, моўных іспытаў, атрымання фінансавай дапамогі, але і адказалі на пытанні, ці наагул патрэбная вучоба ў Амерыцы, якое яно -- студэнцкае жыццё ў ЗША, чым адрозніваюцца матэрыял і манера выкладання ў Беларусі і ў Амерыцы і інш.
Відэа з мерапрыемства глядзіце тут.