Shuma едзе ў Вашынгтон

Руся і этна-электроны музычны праект Shuma выступяць ў адным з самых вядомых арт-цэнтраў Вашынгтона падчас прэзентацыі фотакнігі амерыканскага фатографа Біла Крэндэла, прысвечанага Беларусі.

Руся і этна-электроны музычны праект Shuma выступяць ў адным з самых вядомых арт-цэнтраў Вашынгтона падчас прэзентацыі фотакнігі амерыканскага фатографа Біла Крэндэла, прысвечанага Беларусі.

"Беларусь яшчэ ніколі не гучала так крута", -- кажа Андрэй Краўчанка, які знайшоў удзельнікаў праекту  Shuma і прапанаваў далучыцца да вялікай імпрэзы ў Вашынгтоне.

Трэкі праекту Shuma падтрымаюць прэзентацыю фотакнігі амерыканскага фатографа Біла Крэндэла (Bill Crandall). “The Waiting Room” - так называецца дакументальная фотакніга пра Беларусь, якую Біл здымаў падчас шматлікіх паездак у нашу краіну, пачынаючы з 2000.

Shuma і мастачка Зоя Луцэвіч прадставяць беларускі бок, а Эрык Хілтан ( Eric Hilton's ESL Music ) амерыканскі.  Арт-цэнтр Montserrat House, у якім пройдзе імпрэза, -- моднае месца, дзе тусуюцца прыхільнікі незалежнага сучаснага мастацтва. Менавіта яго  для прэзентацыі ўласнага фотапректу і акустычнага перформанса абраў у мінулым годзе вядомы музыка Мобі (Moby).

Удзельнікі праекту Shuma падрыхтавалі пяць трэкаў і невялікую прэзентацыю з фатаграфій, зробленых падчас этнаграфічных эскпедыцый. На думку мызыкаў, прэзентацыя дазволіць людзям больш шырока зразумець іх працу ў полі дыгіталізацыі архаікі.

Андрэй Краўчанка (ex-Why Not, У нескладовае), адказны за музычную частку арганізацыі імпрэзы, распавёў, як ён шукаў адпаведную музыку з Беларусі:

" Я праглядаў рэлізы апошніх некалькіх гадоў і, дзякуючы сайту беларускіх экспертаў (www.experty.by), даведаўся пра зусім новыя імёны. Было шмат цікавых праектаў, але, як толькі я пачуў першы трэк Shuma, я зразумеў, што знайшоў нешта сапраўды свежае і арыгінальнае. Shuma -- гэта спалучэнне хэнд-мейд электронікі і вібрацый, якія насычаныя паганскай архаікай і душэўнымі, тужлівымі галасамі. Гэта музыка, якая будуецца на глыбокіх беларускіх каранях, але ў той жа час яна здольная пераадолець тэрытарыяльныя межы. Мы дзякуем Shuma за магчымасць эксклюзіўнай дэманстрацыі яшчэ нявыданых трэкаў, якая абудзецца падчас івэнту The Waiting Room у Montserrat House. Беларусь ніколі не гучала так крута”.

Паводле shuma.by