Польскі святар: як жыць у Беларусі і не размаўляць па-беларуску?

Прапануем вашай увазе меркаванні аб беларускай мове, яе стане і будучыні польскага рыма-каталіцкага святара, які пэўны час узначальваў парафію у горадзе Сянно Віцебскай вобласці, а зараз з’яўляецца пробашчам парафіі горада Гусева Калінінградскай вобласці Расіі – Януша Прусіноўскага (Janusza Prusinowskiego).

Прапануем вашай увазе меркаванні аб беларускай мове, яе стане і будучыні польскага рыма-каталіцкага святара, які пэўны час узначальваў парафію у горадзе Сянно Віцебскай вобласці, а зараз з’яўляецца пробашчам парафіі горада Гусева Калінінградскай вобласці Расіі – Януша Прусіноўскага (Janusza Prusinowskiego).

Чым вас зацікавіла беларуская мова? Чаму вы вырашылі яе вывучаць?

Я стаў вучыць беларускую мову проста таму, што жыў у Беларусі. Хоць у Сянно, гэта значыць у маленькім, раённым гарадку, дзе жыў, я не сустрэў шмат людзей, якія размаўлялі па-беларуску. Але кантакт з імі дапамог зацікавіцца беларускай мовай і старацца размаўляць па-беларуску правільна. Я таксама хацеў вывучыць беларускую мову, каб мог у касцёле гаварыць па беларуску, бо літургія павінна быць у Беларусі па-беларуску.

Я ведаю, што зараз не размаўляю добра па-беларуску (ужо сем год, як з’ехаў з Беларусі), у маёй мове шмат памылак. Калі я жыў у Беларусі, то стараўся размаўляць па-беларуску правільна (не заўсёды гэта атрымоўвалася) таксама таму, каб шанаваць і пазнаваць багатую беларускую культуру. Я хацеў чытаць творы баларускіх аўтараў па-беларуску. Увогуле… як жыць і працаваць у Беларусі, не размаўляючы па-беларуску?

Як вы ацэньваеце моўную сітуацыю ў Беларусі?

Я не жыву ў Беларусі ўжо сем гадоў, але думаю, што моўная сітуацыя ў Беларусі не шмат змянілася за гэты час. На беларускай мове размаўляе толькі малы працэнт жыхароў краіны, а вельмі шкада! Гэта сітуацыя не вельмі добрая. З аднаго боку, шмат беларусаў не ведае добра сваей гісторыі, культуры, нават мовы (!) і не хоча нічога рабіць, каб мяняць гэта. З другога боку, ёсць прыцясненне беларускай мовы з боку дзяржаўнай улады. Хто хоча размаўляць па-беларуску, сустракае шмат праблем. Атрымліваецца не вельмі прыгожая карціна. Але ёсць яшчэ группа людзей у Беларусі, у асноўным маладых, якія размаўляюць па-беларуску і робяць шмат добрага для развіцця беларускай мовы.

Якой вы бачыце будучыню беларускай мовы?

Не ведаю, што адказаць. Гэта вельмі складана. Думаю, што шмат залежыць ад маладых людзей у бліжэйшыя дзесяць гадоў. Не ведаю, як будзе. Але было б вельмі прыемна паехаць праз дзесяць год у госці ў Менск і на вуліцы чуць беларускую мову, а ў краме задаць пытанне па-беларуску і атрымаць адказ таксама на беларускай мове.

Telegraf.by