Акцыя салідарнасці з экс-кандыдатам ў прэзідэнты Беларусі, палітвязнем Андрэем Саннікавым адыбылася 8-га сакавіка ў Кіеве па ініцыятыве Беларускага цэнтру ва Украіне.
У самым цэнтры горада, на Уладзімірскай горцы актывісты Народнага Руху Украіны і беларускага Руху Салідарнасці “Разам” раздавалі кветкі і ўлёткі жыхарам і гасцям Кіева. Ва ўлетках віталі кіяўлянак са святам вясны, звярталі ўвагу ўкраінцаў на беларускую трагедыю – наяўнасць палітвязняў. Таксама ва ўлётцы змяшчалася кароткая біяграфія Андрэя Саннікава, якому 8-га сакавіка споўнілася 58 гадоў. Украінцаў заклікалі да салідарнасці з Андрэем Саннікавым і іншымі беларускімі палітвязнямі, якіх сёння ўжо 18. Улётка змяшчала адрасы палітвязняў і заклік накіроўваць ім лісты падтрымкі.
Па заканчэнні вулічнай акцыі, актывісты ў Міхайлаўскам саборы памаліліся за здароў’е палітвязняў.
З Галоўпаштамта Кіева была накіравана тэлеграмма з віншаваннем Андрэя Саннікава ад імя Беларускага Цэнтру.
Прэс-група Беларускага Цэнтра ва Украіне