Пакаленне свабоды

Што аб’ядноўвае, а што дзеліць палякаў і беларусаў? Адказы на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі сцэнічнага чытання беларускіх п’есаў у Познані. Імпрэза адбылася ў межах цыклу мерапрыемстваў Фестываля Беларускай Культуры, зладжанага студэнтами Навуковага Кола Усходазнаўства UAM.

Хоць у наш час джынсы -- гэта самая звычайная рэч, у савецкі час яны былі адзнакай заможнасці і сведчылі пра блізкія кантакты з захадам. Нашэнне нагавіцаў з арыгінальнага матар’ялу (не мясцовых падробак) было своеасаблівым сімвалам. Яго характар на прыкладзе Беларусі, 1 сакавіка, прадставіла тэатральная суполка Melancholikot падчас сцэнічнага чытання п’есаў у кавярні „Pod Blaszanym Kurem” у Познані. Падзея сталася часткай цыклу мерапрыемстваў, якія праходзілі ў межах Фестываля Беларускай Культуры, зладжанага студэнтами Навуковага Кола Усходазнаўства UAM. Першай была праэзентавана п’еса “Пакаленне джынс”, якая паказвае рэчаіснасць, у якой жыве маладое пакаленне ў сённяшняй Беларусі. Краіна, у якой усё яшчэ захоўваецца кіраванне савецкага тыпу, розным чынам абмяжоўваецца свабода сваіх грамадзянаў. Джынсы для многіх становяцца сімвалам волі. Іх сінонімам у гэтым выпадку можа быць таксама забаронены плод, сарванне якога можа выклікаць шматлікія наступствы. Негледзячы на пагрозы маладыя людзі аслепленыя бляскам магчымасці быць уласнікам пары джынсаў. Думка пра штаны становіцца аднак спосабам уцёкаў ад шэрай рэчаіснасці, якая дамінуе ў іх атачэнні. У выніку, змаганне за здабыццё джынсаў становіцца таксама пратэстам супраць пануючага ў краіне ладу.

Апошнюю сцэну гэтай п’есы Melancholikot дапоўніў творам, выкананым на піяніна адной з акторак. Сцэнар п’есы быў напісаны ў 2007 Мікалаем Халезіным, беларускім драматургам і журналістам, вядомым таксама як адзін з заснавальнікаў Беларускага Свабоднага Тэатру.

У другой пастаноўцы Melancholikot, у трохі змененым складзе прэзентаваў "Плошчу" Віталя Воранава. Ігра актораў, заснаванай на няспыннай замене месцаў і прыладаў, здавалася, рэалізоўвае пэўныя прынцыпы тэатра абсурду. Як пазней адзначыў аўтар сцэнара, ён сам не бачыць у гэтым нічога абсурднага. Па яго словах, гэта толькі апісанне сітуацыі, сведкам якой ён калісьці стаўся.

Пасля прагляду п’ес абылася кароткая сустрэча з Віталём Воранавым, якія распавёў пра сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра дзейнасць Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані, кіраўніком якога ён з’яўляецца. Госць прэзентаваў таксама беларускія кніжкі, якія выйшлі ў Польшчы дзякуючы грамадскай падтрымцы і выдавецтву “Белы Крумкач”. Як сцвярджае Віталь Воранаў, у Беларусі іх выданне было б немагчымым.

Віталь Воранаў

Рафал Віхневіч,  mpoznan.pl