"Cіняя птушка Беларусі" ў Даўгаўпілсе стала залатой

Віцебскі народны моладзевы тэатр "Кола" Цэнтра культуры "Віцебск" заваяваў першае месца на Міжнародным фестывалі масачных традыцый у Даўгаўпілсе (Латвія), куды прыехалі калектывы з Латвіі, Літвы і Беларусі.
Віцебскі народны моладзевы тэатр "Кола" Цэнтра культуры "Віцебск" заваяваў першае месца на Міжнародным фестывалі масачных традыцый у Даўгаўпілсе (Латвія), куды прыехалі калектывы з Латвіі, Літвы і Беларусі.
Моладзевы тэатр "Кола" Цэнтра культуры "Віцебск"— неардынарны і крэатыўны творчы праект рэжысёра Уладзіславы Цвікі. Ён быў створаны ў 2006 годзе на базе студыі акцёрскага майстэрства і ў кароткія тэрміны апраўдаў сваё існаванне тэматычнай і ідэйнай актуальнасцю пастаўленых спектакляў. У "Коле" расказваюць гледачам пра тое, што хвалюе сучаснае грамадства і кожнага чалавека паасобку. Акцёры тэатра — школьнікі, студэнты, маладыя людзі, якія працуюць.

Тэатр "Кола" за тры фестывальныя дні выступаў шэсць разоў. У дзень адкрыцця на парадзе сучаснай нетрадыцыйнай моды і прычосак "Кола" прадставіла тэатралізаванае дэфіле "Уся справа ў бураках". Далей тэатр чакала Даўгаўпілская гімназія, а потым — Цэнтр латышскай культуры. Гледачам спадабалася праграма "Бульба". Увянчала ж насычанае латышскае падарожжа віцебскага тэатра выступленне пад назвай "Сіняя птушка Беларусі", за якое "Кола" і атрымала першае месца.

Другое месца ў фестывалі прысуджана беларускаму таварыству  „Уздым" пад кіраўніцтвам  Барыса Іванова, яго даўгаўпілскія беларусы падзялі з ансамблем „Dobile" Нальшыйскага музея фальклора.

svitanak.lv