Масленіца па-беларуску ў Яраслаўлі

У Яраслаўлі, які ў 2012 годзе ў чарговы раз стаў "Масленічнай сталіцай" Расіі, свята доўжыўся цэлых два тыдні. У Цэнтры беларускай культуры “Музей Максіма багдановіча” гасцей прымалі з 16 па 26 лютага.

У Яраслаўлі, які ў 2012 годзе ў чарговы раз стаў "Масленічнай сталіцай" Расіі, свята доўжыўся цэлых два тыдні. У Цэнтры беларускай культуры “Музей Максіма багдановіча” гасцей прымалі з 16 па 26 лютага. З традыцыямі сустрэчы вясны знаёміліся усе жадаючыя: школьнікі, студэнты, дарослыя, пенсіянеры. Цэлымі сем'ямі прыязджалі ў музей беларускага класіка з іншых гарадоў. Нават в'етнамскія курсатны, якія прыехалі ў Яраслаўль па праграме абмену, сустракалі Масленіцу па-беларуску.

Госці музея не толькі даведваліся аб традыцыях святкавання Масленіцы ў Расіі і Беларусі, але і частаваліся гарачымі блінамі, перацягвалі канат, біліся падушкамі, гулялі ў вясёлыя беларускія гульні "Квач" і "Пацяг". Кожны госць мог прывязаць да пудзіла Масленіцы лапік тканіны, з якім згарэлі ўсе грахі за мінулы год. Вядома, у свята ніхто не сышоў без падарунка: па добрай традыцыі госці сваімі рукамі распісвалі драўляныя сонейкі-абярэгі. Вясёлае свята так спадабаўся яраслаўцамі і гасцям горада, што дзверы музея не зачыняліся з раніцы да вечара. Такой колькасцю гасцей, бліноў і ўсмешак ў Масленічны тыдзень маглі пахваліцца далёка не ўсё. У Дараваную нядзелю, апошні дзень Масленіцы, на падворку музея разгарнулася самае сапраўднае беларускае гулянне: разам са старэйшымі сябрамі таварыства "Сяброуства", беларуская моладзь Яраслаўля рэканструявала некалькі старадаўніх масленічных абрадаў. Свята пачалося ў двары з усталёўкі масленічнага пудзіла. Жанчыны і дзяўчаты ў святочнай вопратцы, старадаўняй і сучаснай, кідалі кудзелю на бярозу, каталіся на санках, спявалі прыпеўкі. Маладыя хлопцы і старэйшыя мужчыны спаборнічалі ў сіле і спрытнасці. Не абыйшлося і без жывой музыкі - ігрой на баяне цешыў землякоў старшыня таварыства руска-беларускага сяброўства.

Пасля аповеду пра тое, адкуль пайшла традыцыя спальвання пудзіла, яраслаўскія беларусы развітваліся з усімі бедамі і няшчасцямі мінулага года і палілі Масленіцу. А ў музеі гасцей ужо чакаў стол з масленічнымі стравамі па старадаўніх беларускіх рэцэптах: тут і жаўрукі (у адным з якіх гаспадынька схавала манету), і святочная каша ў збанках, і гарачы збіцень. І, вядома, бліны: з тварагом, маслам, смятанай.

Прэс-служба Музея М. Багдановіча ў Яраслаўлі