Беларуская масленіца ў Данецку

Беларусы Данецка (Украіна) адсвяткавалі Масленіцу ў пятніцу, 24 лютага. Свята было арганізавана ў парку “Гарадок” Данецкай грамадскай арганізацыяй "Культурна-асветніцкая таварыства беларусаў "Нёман" пры садзейнічанні кампаніі ТАА" Ландорра" і парку "Гарадок".

Беларусы Данецка (Украіна) адсвяткавалі Масленіцу ў пятніцу, 24 лютага. Свята было арганізавана ў парку “Гарадок” Данецкай грамадскай арганізацыяй "Культурна-асветніцкая таварыства беларусаў "Нёман" пры садзейнічанні кампаніі ТАА" Ландорра" і парку "Гарадок". Масленічнае гулянне праходзіла на лядовым катку, што надало святу яшчэ больш запалу і весялосці, дазволіла далучыць да старадаўняй традыцыі моладзь.

Вясёлыя беларускія песні чаргаваліся з гульнямі на лёдзе, рознымі конкурсамі, спаборніцтвамі. Перацягванне ліны, заданне праехаць пад перашкоду, “масленічны паравоз" і інш суправаджаліся смехам, вясёлымі жартамі.

Для гасцей свята арганізатары зладзілі таксама конкурс на веданне беларускіх прыказак і прымавак. Пераможцаў аказалася на дзіва шмат.

Удзельнікі свята дружна вадзілі карагоды, спалілі пудзіла Зімы, частаваліся гарачай гарбатай з румянымі блінамі. Гэтаксама весела сустракалі беларусы Масленіцу і ва украінскіх гарадах Горлаўка, Макееўка, Шахцёрск і інш.

Паводле belarus.dn.ua