Беларускія цацкі выйшлі на несанкцыянаваны мітынг у Вільні

alt
28 лютага ў Вільні беларускія цацкі зладзілі акцыю пратэсту на плошчы Vinco Kudirkos літоўскай сталіцы. Яны трымалі плакаты "За свабоду сходаў у Беларусі", "Цацкі супраць гвалту", "Свабоду палітвязням", "Свабоду Арцыбашаву і Вінаградаву" ды іншыя. Акрамя гэтага, цацкі трымалі бел-чырвона-белыя і літоўскія сцягі.

У акцыі, якую арганізавала Грамадскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве, удзельнічала і адна цацка з Беларусі, якой падчас аналагічнай акцыі ў Менску міліцыянты адарвалі нос.

Нягледзячы на тое, што сход быў несанкцыянаваны (у ім удзельнічалі 10 цацак, а па літоўскіх законах без заяўкі колькасць удзельнікаў акцыі не можа быць большая за 9), абышлося без затрыманняў.

Мітынг цацак асвятлялі ўсе літоўскія тэлеканалы, а таксама карэспандэнты некаторых расейскіх ды іншых СМІ.

belarusianoffice.org