БАЗА заклікае беларусаў свету “разгарнуць сусветную акцыю, якая пагрозіць Лукашэнку, што той трыюмфальны для яго Чэмпіянат свету па хакеі, які мае праходзіць у Беларусі ў 2014 годзе, можа там не адбыцца, або можа быць байкатаваны многімі краінамі”.
БАЗА прапануе прыкладны тэкст адозвы, якую варта пашыраць сярод беларускага грамадства ў свеце, прадстаўнікоў грамадства і палітыкаў вольнага свету, каб яны ў сваю чаргу ўплывалі на ўсе адпаведныя ўстановы, а тыя на чалавека, які павінен вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі – на Аляксандра Лукашэнку.
БАЗА бярэ на сябе клопат у далейшым інфармаваць аб пашырэнні акцыі і заклікае іншыя арганізацыі і асобных грамадзян паведамляць яму пра тое, што зроблена ў гэтым накірунку.
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"