У Даўгаўпілсе адзначылі Масленіцу

Ужо не першы раз беларускі ансамбль “Купалінка”, створаны пры Культурна-асветным таварыстве “Уздым”, прымае ўдзел у народных гуляннях Масленiцы ў Даўгаўпілскім краі (Латвія). Ансамбль “Купалiнка” паказвае беларускi народны веснавы абрад “Гуканне вясны”.
Ужо не першы раз беларускі ансамбль “Купалінка”, створаны пры Культурна-асветным таварыстве “Уздым”, прымае ўдзел у народных гуляннях Масленiцы ў Даўгаўпілскім краі (Латвія). Ансамбль “Купалiнка” паказвае беларускi народны веснавы абрад “Гуканне вясны”. У нашым святочны гурце ёсць i  прыгажуня Вясна, i бабуля Зiма,  i iх памочнiкi скамарохi.

Сёлета беларускі ансамбль “Купалінка” запрасілі 19 лютага ўзяць удзел у святкаванні Масленiцы ў пасёлку Калкуны, што на памежжы з Даўгаўпілсам. У Калкунах жыве амаль 2,500  жыхароў, сярод якіх 7,6% беларусаў. Многія мясцовыя беларусы актыўныя сябры “Уздыма”. У пасёлку ёсць асноўная школа, бібліятэка, пасялковае ўпраўленне. Некалькі выдатных мясцін: мемарыяльны музей імя Яна Райніса – латышскага грамадскага дзеяча, паэта і перакладчыка, які абараняў інтарэсы беларусаў Латвіі, спрыяў беларускай адукацыі і культуры; лютэранская царква (знаходзіцца ў разбураным стане); Напалеонава гара 12 м вышынёй. Згодна з легендай яе насыпалі шапкамі французскія салдаты. Таму і назва такая. Яшчэ ёсць памятны камень на месцы жыхарства Райніса.

На Масленку прыйшло многа народу. Была і кухня: гарачы чай з варэннем, бліны, каша са шкваркамі. А колькі добрых песен гучала, сярод якіх не апошнімі былі і нашы родныя беларускія. Устаяць на месцы не было моцы, ногі прасіліся ў танец. Ладзіліся розныя рытуальныя спаборніцтвы. У канцы спалілі саламяную ляльку і доўга танчылі каля вогнішча. А яшчэ была вясёлая абзорная экскурсія на конях па пасёлку і для малых, і для дарослых. Быў і маленькі кірмаш, дзе можна было набыць вязаныя рэчы.

Падрыхтавала Таццяна Бучэль
Даўгаўпілс, люты 2012