У Кіеве прайшла беларуская імпрэза з нагоды Дня роднай мовы

У агульнаадукацыйнай школе №235 ім. Чорновола г. Кіева адбылася імпрэза з нагоды Міжнароднага дня  роднай мовы, дзе вучні 7-11 класаў прадставілі сваю мультымедыйную прэзентацыю па Беларусі.

У агульнаадукацыйнай школе №235 ім. Чорновола г. Кіева адбылася імпрэза з нагоды Міжнароднага дня  роднай мовы, дзе вучні 7-11 класаў прадставілі сваю мультымедыйную прэзентацыю па Беларусі.

Прадстаўнікам “Беларускага Цэнтру” ва Украіне вучні прадставілі даклады па геаграфіі, гісторыі, культуры, літаратуры, замках Беларусі, аб гераізме абаронцаў Брэсцкай крэпасці, па беларускай нацыянальнай кухні. Гасцей пачаставалі не толькі ўкраінскімі варэнікамі, але і беларускімі дранікамі. Школьнікі спявалі беларускія народныя песні, а таксама чыталі вершы беларускіх класікаў. На мерапрыемстве выступілі старшыня “Беларускага Цэнтру” ва Украіне і Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, журналістка, украінская паэтэса і перакладчыца Наталка Пазняк, беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, малады тэатральны рэжысёр Андрэй Ігнатчык. Напрыканцы іпрэзы вучні і настаўнікі разам з гасцямі зрабілі памятныя фотаздымкі пад беларускім і ўкраінскім сцягамі.

Прэс-група “Беларускага Цэнтру” Фота Івана Юрчыка