Спектакль “Ой, даўно-даўно” і кніга з такой самай назвай, прэзентацыя Беларускай Хаты і сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам. Усё гэта аб’яднала агульная тэма – лёсы беларусаў Падляшша.
Спектакль “Ой, даўно-даўно” і кніга з такой самай назвай, прэзентацыя Беларускай Хаты і сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам. Усё гэта аб’яднала агульная тэма – лёсы беларусаў Падляшша.
Свае дзверы адчыніў “Склеп з культурай” пры пачатковай школе №4 у Беластоку. распавядае старшыня аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА Барбара Пякарская:
- Год таму атрымалі ад дырэктара пачатковай школы №4 памяшкан не ў падвале школы ў сваё карыстанне і зрабілі тут вялікі рамонт. Зрабілі тут тэатральную залу, амаль сапраўдную хату.
Як адзначае прафесар Яўген Мірановіч, які стаў госцем дыскусіі з цыкла “Пагаворым пра...”, агульнае для лёсу ўсіх беларусаў Падляшша – гэта вёска і жыццё на вёсцы:
- Чытаючы ўспаміны і тых, хто быў у бежанстве, і тых, хто жыў у міжваенны перыяд, а таксама ў пасляваенныя часы, бачна, што ўсе яны расказваюць пра адно - пра вёску: як жылося, пра гаспадарку, пра хаты, пра ўсе палітычныя падзеі. Гэта ўсё адбывалася на вёсцы.
У часе іпрэзы прысутныя паглядзелі спектакль “Ой, даўно-даўно”. Таксама адбылася прэзентацыя кнігі, выдадзенай на яго падставе.
Апякункай праекта з’яўляецца настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк. Яна паведаміла прысутным, што чарговая сустрэча ў новаствораным “Склепе з культурай” пройдзе ў сакавіку і будзе звязана з творчасцю паэта Віктара Шведа.
Марк Масальскі, Збігнеў Клімовіч, Аліна Ваўранюк і ўдзельнікі "Падляшскіх хронікаў"
Дыскусійны клуб з Яўгенам Мірановічам
Фота: ab-ba.com