У Кіеве адбыўся вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбыўся 8 лютага ў Кіеве. На офісе Народнага Руху Украіны быў прадэманстраванны слайд-фільм "Палітвязні" рэжысёра Вольгі Мікалайчык вытворчасці творчай суполкі "BRAMAFILM".

Вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбыўся 8 лютага ў Кіеве. На офісе Народнага Руху Украіны быў прадэманстраванны слайд-фільм "Палітвязні" рэжысёра Вольгі Мікалайчык вытворчасці творчай суполкі "BRAMAFILM".

На вечарыне выступілі: намеснік старшыні Народнага Руху Украіны Іван Крулько, старшыня Руху Салідарнасці " Разам" і " Беларускага Цэнтру" Вячаслаў Сіўчык, каардынатар Камітэту вызвалення палітвязняў Мікола Коханіўскі, намеснік старшыні "Беларускага Цэнтру" і лідар "Правага Альянсу" Юрась Карэтнікаў і іншыя. У выступах гучала занепакоеннасць лёсам Міколы Аўтуховіча, які быў кінуты за краты 3 гады таму,  і іншых беларускіх палітвязняў. Украінцы салідарныя з беларускімі палітзняволеннымі. Так, па ініцыятыве украінскага камітэту вызвалення палітвязняў накіраванна больш за трыццаць лістоў беларускаму палітвязню Яўгену Васьковічу. Прадстаўнікі Моладзевага Народнага Руху Украіны выказалі сваю асаблівую заклапочаннасць лёсам лідара "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава.

Усе ўдзельнікі імпрэзы выказалі сваё захапленне мужнасцю беларускіх змагароў, як палітвязняў і іх родных і паплечнікаў, так і рэжысерам фільма. Пасля кожнага выступу на вечарыне салідарнасці гучалі беларускія песні барда Андрэя Касмовіча.

Вячаслаў Сіўчык

Андрэй Касмовіч

Прэс-група "Беларускага Цэнтру" ва Украіне

Фота Івана Юрчыка