Творы беларускіх мастакоў паказалі ў Нью-Ёрку

Адкрыццё выставы беларускіх мастакоў пад назвай "Sound of silence: Art During Dictatorship (Гучанне маўчання: мастацтва падчас дыктатуры) адбылося 27 студзеня ў Ню-Ёрку ў памяшканьні EFA Project Spase.

У выставе ўзялі ўдзел мастакі Марына Напрушкіна з Фраткфурту з праектам "Антыпрапаганда", Лена Сулкоўская, Сяргей Шабохін, Яўген Шатко, Алесь Пушкін, Алег Юшко, Аляксандр Камароў і арт-група FAU. Куратар выставы -- Вольга Капенкіна. На жаль, ніхто з удзельнікаў і арганізатараў не змог даць інтэрвію, але плануецца правесці ў нядзелю, 29 студзеня, дыскусію аб сучасным становішчы на Беларусі  ў памяшканні Austrian Cultural Forum a 4-й гадзіне.

Выстава будзе даступнай да прагляду да 10 сакавіка.

Відэа з адкрыцця выставы

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"