Беларусы Амерыкі выступаюць у падтрымку Сяргея Каваленкі

Беларусы Нью-Ёрка правялі адмысловы сход 18 студзеня ў грамадскай залі Кафедральнага сабору святога Кірылы Тураўскага. Падчас сходу выступіў з прамовай Зянон Пазьняк. Ён заклікаў прысутных падтрымаць беларускіх палітвязняў, у прыватнасці аказаць падтрымку сям’і віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку ў СІЗА.

“Мы павінны ўсімі нашымі сіламі, як мы можам, падтрымаць іх маральна, духоўна, калі магчыма, матэрыяльна. Немагчыма, каб сям’я Каваленкі проста загінула з голаду, не можа такое быць”, -- адзначыў Зянон Пазьняк.

“Мой такі зварот, што гэтую справу, і Каваленкі, і Аўтуховіча, і другіх, якія сядзяць, мы павінны ў скрайнім выпадку хоць лісты напісаць, а думаю, што трэба сабраць сродкі, далучыцца хаця б да тых еўрапейцаў-беларусаў, якія пачалі гэтыя сродкі збіраць, бо гэта ёсць сам факт салідарнасці, сам факт супраціўлення”, -- заклікаў Зянон Пазьняк.

Відэа са сходу: частка 1, частка 2.

Нагадаем, збор сродкаў у Бельгіі, Нямеччыне і Францыі ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі наладзіла Беларуска-Еўрапейкае задзіночанне. Кантакты асобаў, адказных за збор ахвяраванняў, глядзіце тут.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”