Беларусы Францыі, Бельгіі і Нямеччыны правялі інфармацыйны пікет каля будынка Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня. Галоўнай мэтай правядзення акцыі было заклікаць еўрапейскіх палітыкаў “абудзіць сваё сумленне” і спыніць “імітацыю барацьбы з дыктатурай у Беларусі!”
Беларусы Францыі, Бельгіі і Нямеччыны правялі інфармацыйны пікет каля будынка Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбурзе 25 студзеня. Галоўнай мэтай правядзення акцыі, па словах аднаго з арганізатараў пікета, актывіста Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання Паўла Хівука, было заклікаць еўрапейскіх палітыкаў “абудзіць сваё сумленне” і спыніць “імітацыю барацьбы з дыктатурай у Беларусі!”
Разгляд беларускага пытання быў прызначаны ад 10 да 12 гадзіны. Менавіта таму актывісты Беларуска-Еўрапейскага задзіночання прызначылі акцыю ад 9 да 13 гадзіны. Пасля заканчэння пасяджэння ПАРЭ да ўдзельнікаў акцыі выйшлі журналісты розных тэлеканалаў.
Напрыканцы акцыі старшыня камісіі замежных справаў польскага сейму спадар Анджэй Галіскі паведаміў, што рэзалюцыя была прынятая большасцю галасоў.
Падчас пікету было распаўсюджана некалькі соцен улётак. З іх зместам можна пазнаёміцца тут.
bielarus.eu