Беларуска-Еўрапейскае задзіночанне заклікае падтрымаць сям’ю Сяргея Каваленкі

Беларуска-Еўрапейскае задзіночанне распаўсюдзіла зварот, у якім заклікае беларусаў дапамагчы сям’і Сяргея Каваленкі. Публікуем ніжэй тэкст звароту.

Дарагія сябры! Ужо больш за 3 тыдні знаходзіцца пад следствам беларускі патрыёт Сяргей Каваленка. Яго вінавацяць паводле артыкула 415 «Ухіленне ад адбывання пакарання» за парушэнні рэжыму падчас «хатняй хіміі», прысуджанай актывісту ў 2010 годзе за тое, што 7-га студзеня ён вывесіў на гарадской навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг.

Пакуль Сяргей Каваленка трымае галадоўку пратэсту ў следчым ізалятары, яго жонка Алена сама спраўляецца з двума малымі дзецьмі.

Беларускія актывісты ў эміграцыі заклікаюць ўсіх сумленных беларусаў дапамагчы сям’і Сяргея Каваленкі. Сбор сродкаў на дадзены момант арганізаваны ў Бельгіі, Нямеччыне і Францыі.

Кантакты :

Бельгія +32 485 32 61 70

Нямеччына +49 16 33 92 33 50

Францыя +33 676 47 41 02

Таксама можна напісаць на адрас: mironkryvich@pandora.be

bielarus.eu