У Латвіі скончыліся здымкі фільма “У тумане” паводле аповесці Васіля Быкава

У Латгаліі (Латвія) завершаныя здымкі фільма “У тумане” рэжысёра Сяргея Лазніцы. Дзеянне гістарычнай драмы, заснаванай на аднайменнай аповесці Васіля Быкава, адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі.

Працаўніка з абслугоўвальнага персаналу чыгункі Сушчэню несправядліва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыязджаюць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго. У спадзяванні давесці сваю невінаватасць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.

Здымачны працэс заняў у міжнароднай каманды 28 дзён. У групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, рускія, палякі, румыны, чэхі і беларусы. У адной з галоўных роляў у фільме заняты беларус – выпускнік ГИТИСа Уладзімір Свірскі.

Прэм’ера фільма “У тумане” мае адбыцца вясною 2012.

budzma.org