У Беларускім грамадска-культурным цэнтры Таронта 8 студзеня адбылася навагодняя ялінка для дзетак.
Зладзілі свята ўдзельнікі спеўнага гурта “Яваровы людзі” пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай. Яны паказалі дзіцячы варыянт навагодняга фольк-мюзікла "Дружная капэла" па матывах казкі Сержука Вітушкі, пагулялі з дзеткамі ў гульні, а Дзядуля Мароз са Снягуркай прывзлі цэлы воз падарункаў. І вядома ж, не абыйшлося без карагодаў, падарункаў і салодкага стала з рознымі прысмакамі...
Карагоды вакол ялінкі
Фотаздымкі са спектакля:
Дарослыя мелі магчымасць паглядзець фольк-мюзікл ад гурта "Яваровы людзі" ў навагоднюю ноч.
На Стары новы год "Яваровы людзі" таксама падрыхтавалі адмысловую святочную праграму. Усіх, хто прыйдзе 14 студзеня ў Беларускі цэнтр у Таронта, чакаюць беларускія народныя песні ды танцы, а таксама беларускае караоке і дыскатэка.