8 студзеня беларусы Нью-Ёрка сабраліся разам у Катэдральным саборы Святога Кірылы Тураўскага, каб адсвяткаваць Каляды.
Пачалося святкаванне з тэатралізаванага прадстаўлення пра нараджэнне Хрыста.
Потым дзеці з бацькамі вадзілі карагоды вокал ялінкі, спявалі Калядкі. Маленькія беларусы прадэманстравалі Дзеду Марозу сваё майстэрства ў чытанні вершаў ды спяванні песень. У выніку без падарункаў са свята не сышоў ніхто!
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”