Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў у Маскве "Гастарбайт-паці"

4 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч даў паспяховыя сольны канцэрт у маскоўскім клубе «Китайский летчик Джао Да». «У Маскве ўсё спакойна. З улікам таго, што ў час навагодніх вакацыяў у горадзе практычна нікога няма, дык можна сказаць, што на маім выступе быў аншляг», — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч.

4 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч даў паспяховыя сольны канцэрт у маскоўскім клубе «Китайский летчик Джао Да».

vajciuszkievicz_budzma_399

«У Маскве ўсё спакойна. З улікам таго, што ў час навагодніх вакацыяў у горадзе практычна нікога няма, дык можна сказаць, што на маім выступе быў аншляг», — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч.

На канцэрце ў расійскай сталіцы на Вайцюшкевіча, які ў афішы прадстаў у вобразе Маякоўскага, прыйшлі некалькі дзясяткаў мясцовых інтэлігентаў, парачка беларускіх гастарбайтэраў (вечарына і звалася іранічна «Гастарбайт-паці») ды завіталі знаёмыя з роднай Бярозаўкі — усяго ля 50 чалавек. «Cтавіўся да гэтага выступу без фанатызму. Маякоўскі быў чыстай заманухай. Граў звычайную праграму ў асноўным з беларускіх песень. Проста хацелася паспяваць для добрых людзей, таму і зрабіў гэты канцэрт па дарозе на Іркуцк», — тлумачыць Зміцер.

У Іркуцк спевака запрасілі сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Канцэрт прайшоў 7 студзеня з аншлагам.

Праўда, па прыездзе на Радзіму Зміцера чакала непрыемная навіна. Запланаваны на 8 сакавіка традыцыйны сольны канцэрт не быў дазволены ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкаму.

Найбліжэйшыя свае канцэрты выканаўца адыграе на Падляшшы: 15 студзеня ён выступіць у Сувалках, 16-га — у Манэтах, 17-га ў Доме культуры Гарадку.

Паводле tuzin.fm