У Яраслаўлі адзначылі беларускія Каляды + фота

Жыхары і госці Яраслаўля адзначылі традыцыйнае беларускае свята Каляды. Арганізавалі святкаванне супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі. 4, 5 і 6 студзеня кожны наведнік музея змог паспрабаваць сябе ў якасці калядоўшчыка.
Жыхары і госці Яраслаўля адзначылі традыцыйнае беларускае свята Каляды. Арганізавалі святкаванне супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі. 4, 5 і 6 студзеня кожны наведнік музея змог паспрабаваць сябе ў якасці калядоўшчыка: хтосьці стаў сімвалам дастатку - казой, самы вясёлы ператварыўся ў Мядзведзя, Калядны Дзедам выбралі самага артыстычна наведніка. Ну, а самая прыгожая дзяўчына атрымала ганаровае права насіць галоўны калядны сімвал - Зорку.

У завяршэнне вечара кожны наведнік сваімі рукамі зрабіў эксклюзіўны падарунак - сапраўдную Птушку шчасця - Белага Бусла. Бо народная прымета гаворыць: у доме, дзе пасяліўся Белы Бусел, паселіцца шчасце.

Мядзведзь

Дзед

Батлейка

Музей Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі