![](http://gdb.rferl.org/4676186A-B553-4CF5-BC85-58F895B7AA88_w268_r1.jpg)
7 снежня падчас прэзентацыі штогадовай справаздачы за 2011 год Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў у Баку прадстаўнікі Праваабарончага Цэнтра Азербайджана выставілі сімвалічнае крэсла з выявай арыштаванага віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні беларускага Праваабарончага Цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Абсерваторыя – гэта сумесны праект Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў (OMCT). Гэта ўжо 14-ая справаздача, якая выдаецца на 5 мовах і асвячае становішча праваабаронцаў у перыяд са студзеня 2010 па красавік 2011 г. у 70 краінах свету.