Спеўны гурт "Яваровы людзі" з Таронта (Канада) дасылае Навагоднюю "відэапаштоўку" ўсім суайчыннікам у Беларусі і за яе межамі.
Спеўны гурт "Яваровы людзі" з Таронта (Канада) рыхтуе навагодні спэктакль па матывах казкі-батлейкі Сержука Вітушка "Дружная капэля". Пабачыць гэтую музычную казку зможа той, хто 31 снежня прыйдзе сустракаць Новы год у Беларускі цэнтар Таронта.
Падчас адной з рэпетыцыяў удзельнікі гурта запісалі на відэа заключную песню са спектаклю (музыка Крыса Кельмі, беларускі тэкст Віялеты Кавалёвай) і дасылаюць гэтую "відэапаштоўку" ўсім суайчыннікам у Беларусі і за яе межамі.