"Беларускі Цэнтр" ва Украіне выказвае абурэнне ў сувязі з незаконнымі дзеяннямі беларускай улады 19 снежня.
У Беларусі пабітыя і затрыманыя больш за 50 чалавек, у тым ліку 3 прадстаўніцы украінскага Руху FEMEN, над якімі беларуская ўлада здзеквалася на працягу сутак, што падлягае міжнароднаму расследаванню. Сярод затрыманых быў і намеснік кіраўніка Руху Салідарнасці "Разам" Аляксандр Макаеў. Украінцам ён запомніўся сваімі выступамі падчас Тыдня салідарнасці з Беларуссю, які адбыўся ва Украіне 10-19 снежня 2011 года.
Мы таксама катэгарычна пратэстуем супраць усіх незаконных прысудаў затрыманым і патрабуєм іх неадкладнага вызвалення.
Заклікаем ўкраінскую грамадскасць працягваць акцыі салідарнасці з Беларуссю і супраціву дыктатуры Лукашэнкі!
Прэс-служба "Беларускага Цэнтра"