Васіль Быкаў па-ўкраінску

Ва ўкраінскім выдавецтве "Кніга" выйшаў у свет збор прозы Васіля Быкава «Круглянскі мост». Аповесць, што дала назву кнізе, а таксама іншыя творы аднаго з самых вядомых беларускіх празаікаў, якія ўвайшлі ў выданне — «Пастка», «Пакахай мяне, салдацік», «Воўчая яма» і «Афганец» — пераклаў на ўкраінскую Валер Стралко.

У сваёй прадмове для кнігі Сяргей Законнікаў напісаў: “Без творчасці Васіля Быкава сёння немагчыма уявіць не толькі сучасную беларускую літаратуру, але і шырокія разлогі еўрапейскага і сусветнага прыгожага пісьменства. Яго апавяданні і аповесці, перакладзеныя на шматлікія мовы свету, зрабіліся духоўным набыткам мільёнаў людзей планеты. Знешне ў постаці і абліччы гэтага сціплага, заглыбленага ў сябе, у сваю душу чалавека, які зрабіўся, як цяпер модна казаць, “брэндам”, знакавай асобай, сімвалам Беларусі яшчэ з 60-х гадоў ХХ стагоддзя, не было нічога асаблівага, гераічнага. Васіля Быкава ў людскім натоўпе маглі прыняць за прадстаўніка якой-небудзь звычайнай прафесіі, ён быў часцінкаю плоці і крыві народа…Як сцвярджаў сам пісьменнік, доля кожнай кнігі залежыць ад таго, колькі ў ёй “закладзена ад праўды народнага жыцця”. Творчасць Васіля Быкава менавіта дзякуючы гранічнай праўдзе і шчырасці бліскуча вытрымлівае праверку часам.

Прэсавая служба СБП