12 гадзін вольнага беларускага слова ў Стокгольме

На знак салідарнасці з беларусамі ў панядзелак 19 снежня на адной з самых вялікіх плошчаў Стакгольма Medborgarplatsen шведы ладзяць 12-гадзіннае чытанне тэкстаў беларускіх пісьменнікаў.

На знак салідарнасці з беларусамі ў панядзелак 19 снежня на адной з самых вялікіх плошчаў Стакгольма Medborgarplatsen шведы ладзяць 12-гадзіннае чытанне тэкстаў беларускіх пісьменнікаў.

Прагучаць творы Валянціны Аксак, Святланы Алексіевіч, Васіля Быкава, Вольгі Іпатавай, Артура Клінава, Валерыі Куставай, Вальжыны Морт, Уладзіміра Някляева, Дзмітрыя Плакса,  Барыса Пятровіча,  Алеся Разанава,  Андрэя Хадановіча ды інш.

У чытаннях возьмуць удзел шведскія (і не толькі) літаратары, выдаўцы, перакладчыкі ды прадстаўнікі іншых творчых прафесій, а таксама пісьменніцкіх арганізацый.

На імпрэзе можна будзе купіць кнігі беларускіх аўтараў у перакладзе на шведскую.

Чытанне пачнецца а 12 дня і скончыцца а 12 ночы.

valjaryna.livejournal.com