Па інфармацыі старшыні Іркуцкага таварыства беларускай культуры ім. Яна Чэрскага Алега Рудакова, праект атрымаў сваё развіццё дзякуючы падтрымцы віцэ-спікера Заканадаўчага Сходу Іркуцкай вобласці Генадзя Істоміна, які мае беларускія карані, і ад самага пачатку ўзнікнення праекту браў у ім актыўны ўдзел, у тым ліку і ўкладаў у будаўніцтва свае асабістыя сродкі.
“Ён памятае, як выглядаюць сапраўдныя беларускія хаты, і хоча ўзнавіць той побыт, - адзначае Алег Рудакоў. - У сувязі з асіміляцыяй, то бок стратай этнасам сваіх адметных рысаў, нашчадкі беларусаў бяруць на ўзбраенне сібірскія побыт і ўклад, а сядзіба дазволіць людзям ўявіць, як беларусы жылі, будавалі хаты, вялі гаспадарку”.
Дом, які пабудаваны першымі беларускімі перасяленцамі, было вырашана перанесці на месца будаўніцтва музейнага комплексу з пасёлка Талстоўка Іркуцкай вобласці.
Хату ўжо паставілі, дах накрылі, вясной і летам наступнага года плануецца правесці ўнутранае аздабленне, паставіць печ. Алег Рудакоў адзначыў, што ўжо ёсць спецыяліст, які ведае, як класці беларускія печы, пры гэтым пячнік - жанчына. “Яна з гісторыка-этнаграфічнай пункту гледжання вывучала асаблівасці кладкі”, - падкрэсліў Алег Рудакоў. Ужо распачата будаўніцтва падсобных гаспадарак каля дома, у адпаведнасці з побытам беларускіх перасяленцаў будуць пабудаваныя адрыны, хлявы і іншыя будынкі.
Будаўніцтва музейнага комплексу ў цэлым было прыпынена з-за адсутнасці фінансавання. Па словах Алега Рудакова, улады Баяндаеўскага раёна прадставілі праект на федэральным узроўні, і, магчыма, далейшае фінансаванне пачнецца ўжо ў пачатку 2012 года. “Але нават калі не, сваю сядзібу мы дабудуем усё роўна”, - падкрэсліў Алег Рудакоў.