Вечар памяці Максіма Багдановіча ў Калінінградзе

Таварыства беларускай культуры ў Караляўцы (Калiнiнградзе) адсвяткавала 120-годдзе Максiма Багдановiча. Свята сустрэчы з паэзiяй арганiзаваў старшыня таварыства Iгар Шаховiч, якi ўжо неаднаразова збіраў разам усіх тых, хто неабыякавы да беларускай культуры ў Калiнiнградзе.

Таварыства беларускай культуры ў Караляўцы (Калiнiнградзе) адсвяткавала 120-годдзе Максiма Багдановiча. Свята сустрэчы з паэзiяй арганiзаваў старшыня таварыства Iгар Шаховiч, якi ўжо неаднаразова збіраў разам усіх тых, хто неабыякавы да беларускай культуры ў Калiнiнградзе. Так, напрыклад, да гэтага часу ўзгадваюцца прыхільнікамі беларушчыны вечарыны, што былі прысвечаеныя выбітным дзеячам Беларусі: Багуславу Радзiвiлу, кампазітару Станіславу Манюшку...

Ігар Шаховіч і Зміцер Вайцюшкевіч

Аб жыццi i  творчасцi Максiма Багдановiча распавядаў слухачам госць з Мiнска Мiкола Трус, адданы і шчыры даследчык творчасці славутага беларускага песняра, загадчык кафедры беларускай мовы i лiтаратуры Беларускага тэхналагiчнага ўніверсiтэта.

Ён падкрэслiў значнасць не толькi паэзii Багдановiча, паэта-легенды, паэта-зоркi, яго зборнiка “Вянок” з красамоўнымі цудоўнымi вершамi, але i яго сувязь з сусветнай культурай,  яго дзейнасць лiтаратурнага крытыка i перакладчыка на беларускую мову Авiдзiя, Дантэ, Верлена, Верхарна Шаўчэнкі, Кацюбiнскага. Сям`я Багдановічаў  моцна сябравала з Максiмам Горкiм, паэт перапiсваўся з Брусавым. Мiкола Трус адзначыў, што Багдановiча памятаюць у тых мясцiнах, дзе жыў вялікі песняр: у Яраслаўлi, Нiжнiм Ноўгарадзе, Мiнску, на Гарадзеншчыне, у Ялце. Там  пастаўленыя помнiкi паэту i заснаваныя музеi М.Багдановiча.

У Мiнску быў выдадзены трохтомнiк твораў Багдановiча. А цяпер пабачыла свет энцыклапедыя, прысвечаная творчасці славутага паэта. Першы сiгнальны экзэмпляр энцыклапедыi быў перададзены ў падарунак Таварыству беларускай культуры ў Калiнiнградзе. Насамрэч, трэба адзначыць -- калiнiнградцы сталі ўдзельнікамі першай прэзентацыі названай вышэй энцыклапедыі Максіма Багдановіча!

Энцыклапедыю па творчасці Багдановіча прэзентуе Мікола Трус

На свяце паэзii гучалi вершы маладога паэта Вiталя Рыжкова, песнi ў выкананнi Змiцера Вайцюшкевiча, які выступiў з сольнай праграмай. Разам з выканаўцам мы вандравалi па нялёгкiх дарогах лёса нашай краiны, спынялiся на беразе бацькi-Нёмана, заходзiлi ў хаты на “Шчодры вечар”, задавалi сабе пытаннi, хто мы такія… куды iдзем…што з сябе ўяўляем… Слухалi калыханку для дарослых самотных людзей, якiя не могуць заснуць. Смяялiся з жартоўных песень. У сваiм выступленнi Змiцер Вайцюшкевiч знайшоў месца твору У.Маякоўскага, красамоўнай паэзіі У.Караткевiча, вершам У.Некляева. I на развітанне заспяваў “Бывайце здаровы, жывiце багата” (словы Адама Русака), падкрэсліўшы, што гэта песня першапачаткова беларуская, а потым яе сталі спяваць на русскай i ўкраiнскай  ды іншых мовах.

Вельмi цiкавай была прамова вядомага ў Еўропе мастака з маленькага мястэчка Бобр, што пад Оршай,  Алеся Пушкiна. Ен распавёў, пра тое, як паўплывала знаёмства з творчасцю Максіма Багдановіча на станаўленне светапогляду і нацыянальнай свядомасці Алеся Пушкіна – навучэнца мастацкай школы. Так у 1981 годзе падчас святкавання 90-годдзя паэта, свет пабачылі творы мастака А.Пушкіна – “Партрэт Максіма Багдановіча” і “Пагоня”, менавіта іх мастак прадставіў на гэтай імпрэзе ўвазе гледачоў.

Безумоўна, найважнейшую ролю ў абуджэнні  нацыянальнай самасвядомасці мастака  выканалі настаўнікі, што знаёмілі юнака з беларускай гісторыяй, багатай нацыянальнай культурай. Шмат год мінула з тых часоў, але і сёння з цеплынёй і ўдзячнасцю Алесь Пушкін  узгадвае сваіх выкладчыкаў.

У Таварыства беларускай культуры ў Краляўцы (Калiнiнградзе) шмат сяброў, якiя таксама бралі ўдзел у свяце паэзii. Гэта таварыства ўкраiнскай культуры, армянскай, лiтоускай, яурэйскай ды іншых.

“Усё лятуць і лятуць тыя конi, срэбнай збруяй далёка грымяць…”  - спявалi на беларускай мове Мiхась Лiшаеў і Мiхась Галубкiн з Украiны, а ўкраінскі квартэт выканаў “Украiнскiя спiвы” як музычнае вiншаванне i выяўленне сапраўднага сяброўства.

З удзячнасцю за запрашэнне i пажаданнем прыемнага вечара на вельмi добрай беларускай мове прамаўляў генеральны консул Лiтвы ў Калiнiнградзе Вацлаў Станкевiч, трэба адзначыць што ён мае  беларускія карані.

Выступае Вацлаў Станкевіч

Iмя Багдановiча згуртавала ў гэты вечар яго ўдзельнiкаў і слухачоў, што  прыйшлі без усялякага прымусу, а толькi з пачуццем захаплення i ўзрушанасцi сапраўднымi i неўміручымі творамi беларускага народа.

 

Л. Давыдзенка