

Пасля завяршэння паказу перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў старшыня Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік Сакратарыята Галоўнага Провада Кангрэсу Украінскіх Нацыяналістаў Уладзімір Манько, прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Вячаслаў Сіўчык падзякаваў ўкраінцам за падтрымку і неабыякавасць да лёсу Беларусі. Ён сказаў, што нягледзячы на небяспеку, беларускія патрыёты працягваюць сваю нялёгкую барацьбу за звяржэнне рэжыму Лукашэнкі, а ўкраінцаў Вячаслаў Сіўчык заклікаў зрабіць высновы з сітуацыі ў Беларусі і не дапусціць спаўзання сваёй краіны ў аўтарытарызм.