Бяляцкі ўзнагароджаны польскім МЗС

12 снежня ў Варшаве міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўручыў дыплом-узнагароду жонцы Бяляцкага Наталлі Пінчук. Як адзначыў кіраўнік польскай дыпламатыі, узнагарода Алесю Бяляцкаму – гэта сімвал падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці ды вылучэнне справядліваму чалавеку:

- Мне хочацца, каб гэта ўзнагарода была сімвалам салідарнасці Польшчы і свету са справядлівым чалавекам. Памятаю сказаныя Алесем словы: "Наша краіна можа пайсці шляхам дэмакратычных змен або апынуцца ў стане няшчасця і глыбокага эканамічнага крызісу". Цяпер кажу з упэўненасцю, што ў Беларусі могуць адбыцца змены. Беларусы выразілі сваю волю ўжо год таму і на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, калі дэманстравалі супраць фальшывых вынікаў выбараў. Я спадзяюся, што мужнасць Алеся Бяляцкага не будзе марнай.

Ад імя свайго мужа вылучэнне з рук Сікорскага атрымала Наталля Пінчук, якая выказала словы падзякі за прызнанне і падтрымку:

- Гэты дыплом ёсць знак павагі да Алеся, знак прызнання яго значнага ўнёску ў справу развіцця праваабарончага руху і справу абароны правоў чалавека. Я б хацела выказаць словы падзякі Міністэрству замежных спраў і ўсяму польскаму народу за тую прэмію, якую прысудзілі майму мужу.

З вылучэннем павіншаваў таксама жонку Бяляцкага Адам Міхнік, галоўны рэдактар польскай «Gazeta Wyborcza».

spring96.org