У нядзелю, 11 снежня, у цэнтры Кіева, у межах тыдня салідарнасці з Беларуссю, адбылася моладзевая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
У нядзелю, 11 снежня, у цэнтры Кіева, у межах тыдня салідарнасці з Беларуссю, адбылася моладзевая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
З Уладзімірскай горкі былі запушчаны ў неба 11паветраных ліхтароў з партрэтамі беларускіх палітзняволеных і подпісам "Свабоду!". За акцыяй назіралі сотні жыхароў горада.
Затым, удзельнікі акцыі накіраваліся да цэнтральнага паштампу Кіева, адкуль адправілі паштоўкі беларусам, якія зараз знаходзіцца за кратамі з-за сваіх перакананняў.
Юрась Карэтнікаў