У ноч з 31 снежня на 1 студзеня гурт «Ляпіс Трубяцкой» вырашыў зладзіць
у Маскве канцэрт-акцыю «Новы год
па-беларуску». Акром уласна каманды Сяргея Міхалка, якая выканае песні з сваёй праграмы «Грай», у навагоднюю ноч выступяць яшчэ шэраг беларускіх выканаўцаў.
У ноч з 31 снежня на 1 студзеня гурт «Ляпіс Трубяцкой» вырашыў зладзіць у Маскве канцэрт-акцыю «Новы год па-беларуску». Акром уласна каманды Сяргея Міхалка, якая выканае песні з сваёй праграмы «Грай», у навагоднюю ноч выступяць яшчэ шэраг беларускіх выканаўцаў.
Імпрэза пройдзе ў вялікім маскоўскім клубе P!PL і будзе прысвечана «ўсім беларусам і спачуваючым». Дрэс-код на вечарыну ўведзены забаўны — вусы. «Мы ўсе расцім вусы. Хочам забраць гэты сімвал сабе», — кажа прадусар «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў.
«Спачатку думалі ў сямейным коле адзначыць, а потым вырашылі зрабіць вялікі рок-канцэрт на Новы год», — кажа Калмыкоў. Для гэтых мэтаў музыкі бяруць вялікі рок-клуб у Маскве P!PL, які змяшчае да 2000 чалавек. Тут у ноч з 31 снежня на 1 студзеня «Ляпісы» зайграюць сваю праграму «Грай». Разам з імі на сцэну выйдуць Лявон Вольскі сольна і з праектам «Крамбамбуля», гурт Pomidor/off, а таксама DJ Papa Bo. Акцыю вырашана назваць «Новы год па-беларуску» ды ўвесці дрэс-код — вусы.
«Мы ўсе расцім вусы. Хочам забраць гэты сімвал сабе. Таму просім усіх нашых гасцей таксама адрасціць вусы да Новага года. Лявон, вось, паабяцаў, напрыклад», — усміхаецца Яўген Калмыкоў. На прызнанне прадусара, «Ляпіс Трубяцкой» з вялікім задавальненнем зрабіў бы падобны канцэрт у Мінску, але з вядомых прычын гэта немагчыма. У так званым «чорным спісе» разам з «Ляпісамі» знаходзіцца таксама гурт «Крамбамбуля».
Тузін гітоў