Беларусы Вільні адзначылі ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

26 лістапада ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбылася імпрэза, прысвечаная Слуцкаму Збройнаму Чыну - Дню Герояў. Старшыня ТБК Хведар Нюньнка зачытаў адмысловы Зварот да беларусаў свету Старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвіллы.

26 лістапада ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбылася імпрэза, прысвечаная Слуцкаму Збройнаму Чыну - Дню Герояў. Старшыня ТБК Хведар Нюньнка зачытаў адмысловы Зварот да беларусаў свету Старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвіллы.

Затым быў паказаны  дакументальны фільм , дзе былы сябра Рады ТБК  Валеры Місюк, які, на жаль, трагічна загінуў,  падрабязна распавёў пра ход Слуцкага паўстання.

Хведар Нюнька паказаў прысутным фотаздымкі помніка-капліцы на беларускіх могілках Мельбурна. Капліца  з надпісам "на вечны ўспамін спачылых усіх ведамых і няведамых беларусаў" пабудавана намаганнямі аўстралійскіх беларусаў 35 гадоў таму. Пакуль гэта адзіная капліца загінулым беларусам  у свеце.

На першым плане Хведар Нюнька, выступае Алег Мяцеліца

На імпрэзе выступіў з прамовай старшыня грамадскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве Алег Мяцеліца, каардынатар выбарчага штабу ў прэзідэнты Беларусі Уладзміра Някляева. Ён распавёў пра дзейнасць і планы арганізацыі . Дамовіліся аб цесным супрацоўніцтве з беларусамі Літвы ў акцыях за дэмакратызацыю і свабоду ў Беларусі.

Старшыня ТБК коратко распавёў пра юбілей віднага беларускага дзеяча ў міжваенны час у Вільні Янку Багдановіча, рэдактара часопіса "Шлях моладзі". За беларускую патрыятычную дзейнасць быў пакараны бальшавікамі і адсядзеў у сталінскіх лагерах. Пасля вызвалення вымушаны быў працаваць у польскіх школах. Памёр у 1990 годзе. На імпрэзе быў паказаны дакументальны фільм паховін, з развітальнымі словамі выступілі Данута Бічэль-Загнетава з Гародні, Пятро Малафей з Салечнік і Аляксей Анішчык.

На імпрэзе прысутнічалі трое сяброў БХД з Беларусі. Каардынатар праекта "Пакаянне" Валерыя Чарнаморцава перадала прывітанне ад вельмі паважанага ў нас Паўла Севярынца і распавяла пра дзейнасць і мэты арганізацыі БХД.

Свае выступленні падзеям у Беларусі і Літве прысвяцілі сябры: Кастусь Манкус пра трагічныя 24 і 27 лістапада 1996 г. Алег Аблажэй- пра свой шлях да беларускага пісьменства. З прывітальным словам выступіў дырэктар фонду грамадзянскай абароны Стасіс Каўшыніс.

Заключным акордам на імпрэзе было святкаванне дня народзін сябра Рады ТБК, ганаровага войта (стараста) Вяркяйскй сенюніі Вільні Вацлава Гульбіновіча. Самыя шчырыя віншаванні і пажаданні паважанаму юбіляру выказывалі ўсе прысутныя за святочным сталом. З добрым настроем і жаданнем далей працаваць для беларускай справы развіталіся сябры да наступнай сустрэчы ўжо ў новым 2012 годзе.

Рэдактар беларускай перадачы "Тутэйшы час" Андрусь Старавойтаў

Мастак Алег Аблажэй

Сябры ТБК

Аглядальнік

Вільня 28.11.2011 г