Стоп смяротнаму пакаранню!

piket28112011-sm.jpg
Актывістамі Беларуска- Еўрапейскага задзіночання 28 лістапада быў праведзены інфармацыйны пікет у падтрымку двух маладых людзей бяздоказна абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў мінскім метро –Канавалава і Кавалёва.

Акцыя была накіравана таксама супраць смяротнага пакарання ўвогуле. Пікетоўцы трымалі плакат з выявамі абвінавачаных і надпісам “Уратуйце іх жыцці”. Была распаўсюджана вялікая колькасць інфабюлетэняў на ангельскай, французкай і фламандскай мове.

piket28112011-1.jpg

Пікетоўцы звярнулі таксама увагу на праблему палітзняволеных у Беларусі. Пікет адбыўся ў Бруселі насупраць будынка Еўракамісіі і Рады Еўропы.

Пасля пікету на плошчы Роберта Шумана беларусы накіраваліся да беларускай амбасады, каб перадаць зварот да амбасадара. У звароце быў змешчан заклік дапамагчы захаваць жыцці двух маладых беларусаў, якія сталі ахвярамі добра спланаванай акцыі супраць чалавечых жыццяў.

bielarus.eu