Польскія ліцэісты правялі канферэнцыю, прысвечаную Беларусі

У Сважэндзы пад Познанню (Польшча) 26 лістапада прайшла канферэнцыя, прысвечаная Беларусі. Навучэнцы выпускнога класа прыватнага ліцэя "Ekos" прадставілі нашу краіну ў розных аспектах: гісторыя, турызм, бізнэс.

У Сважэндзы пад Познанню (Польшча) прайшла 296 лістапада канферэнцыя, прысвечаная Беларусі. Навучэнцы выпускнога класа прыватнага ліцэя "Ekos" прадставілі нашу краіну ў розных аспектах: гісторыя, турызм, бізнэс.

Апрача таго, запрошаныя госці мелі магчымасць паглядзець выставу фотаздымкаў найпрыгажэйшых мясцінаў Беларусі і пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні.

На канферэнцыю быў таксама запрошаны кіраўнік Беларускага культурна-асветніцкага цэнтру ў Познані Віталь Воранаў. Ён распавёў ліцэістам пра дзейнасць беларускай арганізацыі ў Познані.

Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані