Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага прайшла ў Лацінскай Амерыцы

28 лістапада ў Мехіка, падчас прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку, на якім бачна, што крэсла віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека пустуе.

У прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі прынялі ўдзел праваабаронцы з розных краінаў Лацінскай Амерыкі: Гватэмалы, Гандурасу, Мексікі, Калумбіі, Венесуэлы.

Лацінаамерыканскія праваабаронцы лічаць, што гэты здымак паслужыць для Алеся Бяляцкага “сімвалам падтрымкі і салідарнасці ў гэты складаны час, а таксама надзеі на тое, што справядлівасць будзе адноўленая, і ён хутка будзе на свабодзе”.

Трэба адзначыць, што акцыю з пустым крэслам Алеся Бяляцкага яго калегі па дзейнасьі ў FIDH ладзяць у кожнай краіне, дзе праводзяць прэзентацыю гадавой справаздачы Абсерваторыі па сітуацыі з правамі чалавека і працы праваабаронцаў ва ўсім свеце.

Так, крэсла з майкай “Свабоду Алесю Бяляцкаму” і здымкам сімвалізавалі прысутнасць зняволенага праваабаронцы падчас прэс-канферэнцыі 15 лістапада ў сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі:

А 2 лістапада месца Алеся Бяляцкага пуставала падчас прэс-канферэнцыі ў сталіцы заходнеафрыканскай краіны Сенегал Дакары.

spring96.org