Беларусы Бельгіі ўшанавалі памяць герояў Слуцкага збройнага чыну

Беларусы Бельгіі 27 лістапада адзначылі чарговую гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну. У Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве Антверпэна у часе Літургіі адбылася малітва за Слуцкіх паўстанцаў і ўсіх беларускіх герояў і пакутнікаў, якія аддалі свае жыцці за волю і незалежнасць Бацькаўшчыны.

Радны БНР айцец Ян Майсейчык зачытаў зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы, у якім падкрэслівалася, што менавіта Слуцкія паўстанцы ў сваім адчайным і няроўным змаганні з бальшавікамі найбольш яскрава выявілі годнасць Беларуса ў тыя жахлівыя часы. Паўстанцы не жадалі нічога больш, акрамя таго, што пясняр Янка Купала выказаў у сціслай і неўміручай фразе: людзьмі звацца.

bielarus.eu