
На творчых вечарынах пісьменнікі прадставяць аўдыторыі не толькі ўласныя вершы, але і пераклады на беларускую мову паэзіі Цыпрыяна Норвіда і Чэслава Мілаша. Таксама на запланаванай у кантэксце фестывальных падзей акцыі «Алея паэзіі» на адмысловых плакатах, апроч твораў вышэйзгаданых аўтараў, будуць прадстаўлены фрагменты вершаў Ігара Бабкова, Эдуарда Акуліна, Міхася Скоблы, Галіны Дубянецкай.