У міжнародным фотаконкурсе амерыканскага часопіса National Geographic «Vale’s eye on sustainability», прысвечаным экалогіі, адным з пераможцаў стаў беларус.
На конкурс было пададзена каля 3000 работ ад фатографаў з усяго свету. Журы абрала ўсяго трох пераможцаў — у катэгорыях Challenges, Solutions і Wonders.
Фатограф з Гомеля Павал Церашковец перамог у катэгорыі Challenges з фотаработай No Balance.
Павал Церашковец працаваў у многіх беларускіх глянцавых часопісах, супрацоўнічаў з вядомым расийскім
Фота No Balance зробленае некалькі гадоў таму ля
Павал Церашковец
«Тады я ў чарговы раз запрасіў адну са сваіх знаёмых мадэляў пафатаграфавацца, — распавёў Павал Церашковец. — А я люблю адкрытыя прасторы, прастора — калі ёсць дзе разгарнуцца. Вось мы і пайшлі ў палі каля ЦЭЦ. Мне здалася вельмі цікавай геаметрыя гэтага кадра. А калі даведаўся аб конкурсе, вырашыў адправіць менавіта гэтую фатаграфію, бо ў ёй заўсёды была ідэя процістаўлення чалавека і тэхналогій прыродзе і экалагічным праблемам. Бо, з аднаго боку, ЦЭЦ робіць жыццё людзей прасцейшым, а з іншага, у доўгатэрміновай перспектыве, ускладняе гэтае жыццё. Таму фота так і называецца — No Balance».
Да ганаровага звання пераможцы конкурсу прыкладаецца таксама
Фатограф прызнаецца, што перамога ў такім конкурсе, безумоўна, шмат для яго значыць. «Ёсць і пэўнае фотазадавальненне, якое я атрымліваю ад падобных перамог. А ў прафесійным плане, думаю, гэта можа сур’ёзна паўплываць на маю прафесійную дзейнасць», — заўважыў Павал Церашковец.