Пабачыў свет чарговы нумар літаратурнага альманаха беларускіх пісьменнікаў замежжа “БЕЛАРУС” за 2011 год. У нумар ўвайшлі творы 19 аўтараў з 10 краінаў свету, сярод іх: Макс Шчур, Віталь Воранаў, Алесь Тарановіч, Віталь Зайка, Сяржук Сокалаў-Воюш, Іна Снарская, Віктар Кавалеўскі і інш.
Нумар адрозніваецца багаццем літаратурных жанраў: тут і апавяданні, і вершы, і эсэ, і ўспаміны… Віталь Воранаў нават прадставіў у зборніку побач са сваімі апавяданнямі некалькі коміксаў, зробленых у сааўтарстве з мастаком Уладзімірам Блюднікам.
Акрамя ўласна аўтарскіх твораў, у выданне ўвайшлі пераклады Ірыны Варабей (творы Говарда Нормана) і Якуба Лапаткі (проза Гіёма Апалінэра, вершы Мануэля дэль Кабраля і Фрэдэрыка Грасія Лоркі).
Прэзентацыя выдання адбылася 12 лістапада падчас сходу сябраў былога Нью-Ёркскага аддзелу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання.
Замовіць альманах можна тут: http://e-krama.com/Viestki.aspx