На сустрэчы Някляеў чытаў свае вершы на беларускай мове, і я з гэтага публічнага чытання зразумеў, што ў маім родным Чарткове выступаў адзін з самых яркіх паэтаў славянскага свету. У Чарткове Уладзімір Някляеў найбольш размаўляў з Уладзімірам Пагарэцкім.
З апошнім мы прапанавалі Някляеву падаць свае вершы ў часопіс, які акурат тады рыхтавалі. Я ўсцешаны, што ў гэтым годзе выдавецтва «Яраславаў Вал» выдала паэтычны зборнік Уладзіміра Някляева «Вечны вецер» у перакладах Паўла Вольвача, Тараса Фядзюка. Васіля Герасімюка.
Само выданне паліграфічна выканана добра. Прадмова Міхала Слабашпіцкага напісана ў лёгкім эсэістычным ключы.
Уладзіміру Някляеву ў ліпені 2011 года споўнілася 65. Актыўна ў літаратуры ён выступае з 1970 года. Адзначаны літаратурнымі прэміямі, займаў ключавыя пасады ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, некаторы час быў у эміграцыі, сёння - адна з важных фігур беларускай палітычнай апазіцыі.
Аўтарскі кніжны дэбют Някляева адбыўся ў 1976 годзе кнігай “Адкрыццё” . Сярод іншых вядомых яго кніг варта назваць “Вынаходцы вятроў”, 1979; “Мясцовы час”, 1983; “Наскрозь”, 1985; «Галубіная пошта», 1987. Гэта ўсё паэтычныя кнігі. Някляеў піша таксама і прозу. Ён аўтар рамана “Лабух”, 2003; кнігі прозы “Цэнтар Еўропы”, 2009 і інш. Бясспрэчна - гэта адзін з самых яркіх беларускіх паэтаў, у якога экзістэнцыяльна-філасофскія і сацыяльныя матывы з'яўляюцца дамінуючымі .
Уладзімір Някляеў. Вечны вецер: Паэзія / пер.з беларус. Паўла Вольвача, Тараса Фядзюка. Васіля Герасімюка; прадм. М.Слабашпіцкага. - К.: Яраславаў Вал, 2011. - 144 с.
Яўген Баран
Болей чытайце ў арыгінальным артыкуле.
bukvoid.com.ua, пераклад lit-bel.org