Зборнік п’есаў беларускіх драматургаў выдалі ў Францыі

Зборнік п’есаў беларускіх драматургаў у перакладзе на французскую мову “Une Moisson en hiver” (“Ураджай зімой”) выйшаў у парыжскім выдавецтве “L'espace d'un instant”.

Зборнік п’есаў беларускіх драматургаў у перакладзе на французскую мову “Une Moisson en hiver” (“Ураджай зімой”) выйшаў у парыжскім выдавецтве “L'espace d'un instant”.

У кнігу ўвайшлі творы такіх беларускіх аўтараў, як Віктар Жыбуль, Цімафей Ільеўскі, Андрэй Карэлін, Андрэй Курэйчык, Павел Пражко, Павел Расолька, Мікалай Рудкоўскі, Дзмітры Строцаў і А. Час (псеўданім Барыса Пятровіча (Сачанкі)).Пераклад на французскую мову ажыццявілі Ларыса Гіймэ і Вірджынія Шыманец. Гэта ўжо не першая іх праца па перастварэнні беларускіх твораў. У 2007 годзе выдавецтва “L'espace d'un instant” выдала французскі пераклад вядомай п’есы Янкі Купалы “Тутэйшыя”, а таксама раней часткова перакладалася кніга Артура Клінава “Малая падарожная кніга па горадзе Сонца”.

Зборнік п’есаў беларускіх драматургаў у перакладзе на французскую мову “Une Moisson en hiver ” (“Ураджай зімой”) выйшаў у парыжскім выдавецтве “L'espace d'un instant”.

Прэсавая служба СБП