Беларусы Бельгіі і Францыі адзначылі Дзяды

29102011-3.jpg
Беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся разам 29 кастрычніка ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антверпене, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыццё за Веру Святую і незалежнасць і свабоду роднай Бацькаўшчыны.

Беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся разам 29 кастрычніка ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антверпене, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыццё за Веру Святую і незалежнасць і свабоду роднай Бацькаўшчыны.

29102011-2.jpg

Канешне, аддаць даніну малітоўнай памяці сваім продкам і спачылым героям прыйшлі далёка не ўсе, што аказаліся на чужыне – адчуджэнне ад традыцый свайго народу моцна засела ў сэрцах шматлікіх беларусаў.

Пасля малітвы ў царкве, вернікі накіраваліся на могілкі ў Лёвэн, дзе пахаваны знакаміты аўтар шматлікіх твораў царкоўнай і патрыятычнай музыкі Мікола Равенскі. Ля ягонай магілы святар Ян Майсейчык адправіў заўпакойную ліцію, а ўсе прысутныя праспявалі гімн “Магутны Божа”, музыку для якога напісаў светлай памяці спадар Равенскі.

29102011-3.jpg

29102011-4.jpg

Падчас малітвы былі ўзгаданыя імёны беларусаў, якія перадалі эстафету любові і павагі да Бацькаўшчыны, і якія былі да апошніх сваіх дзён адданымі беларускай справе патрыётамі. У сваім казанні айцец Ян падзякаваў прысутным за тое, што яны пераадольваюць усе цяжкасці, якія спадарожнічаюць стаянню ў добрым, і за тое, што яны сваёй прысутнасцю галасуюць за Беларушчыну. Насамрэч, большасці беларусаў даводзіцца несці на сабе адбітак савецкага выхавання і прарасейскага імперскага ўплыву, так што ім часам каштуе амаль што гераічных высілкаў заявіць аб сабе як аб беларусах, якія ведаюць сваю гісторыю і шануюць сваіх Дзядоў.

29102011-5.jpg

Радны БНР Зміцер Піменаў адзначыў, што менавіта павага і любоў да Беларусі тых старых беларусаў не дазваляе яму ісці чужымі сцяжынамі, якія вядуць у бездань і прыводзяць родную краіну ў рабства.

Разам з дарослымі ў малітве прынялі ўдзел і дзеці вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія з задавальненнем пераймаюць традыцыі сваіх бацькоў. І гэта дае надзею, што беларуская вера і захаванне традыцый застануцца ў іх жыцці і будуць перададзеныя будучым пакаленням.

29102011-6.jpg

bielarus.eu