Асвячэнне шыльды адбудзецца сёння, 24 кастрычніка ў храме Pater Noster пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
У Святую Зямлю каб удзельнічаць у асвячэнні дошкі з малітваю “Ойча наш...” на беларускай мове ў храме Pater Noster на мінулым тыдні выправілася некалькі групаў пілігрымаў з Беларусі.
Сярод удзельнікаў урачыстага адкрыцця шыльды на Святой зямлі з малітваю “Ойча наш...” будуць лідар Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і яго жонка, грамадская дзяячка Іна Кулей.
Як адзначае арцыбіскуп Кандрусевіч, Пілігрымка мае не толькі рэлігійны, але таксама гістарычны і культурны сэнс. Яна дапаможа вернікам пазнаць гісторыю Святой Зямлі, але галоўная яе мэта, па словах мітрапаліта, — умацаванне нашай веры.