Фільм пра беларускую прыроду названы адным з лепшых на міжнародным фэсце ў ЗША

Фільм “Радыёактыўныя ваўкі” пра прыроду беларускіх земляў, забруджаных радыяцыяй пасля выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, названы адным з лепшых на міжнародным фестывалі фільмаў аб дзікай прыродзе ў ЗША.

Фільм “Радыёактыўныя ваўкі” пра прыроду беларускіх земляў, забруджаных радыяцыяй пасля выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, названы адным з лепшых на міжнародным фестывалі фільмаў аб дзікай прыродзе ў ЗША.

Кадр з фільма "Радыёактыўныя ваўкі"

Фільм “Радыёактыўныя ваўкі”, зняты міжнароднай кінакамандай пад кіраўніцтвам аўстрыйскай кінакампаніі EPO Film, па заказе трох каналаў з ЗША, Аўстрыі і Нямеччыне, узяў адзін з 12 прызоў прэстыжнейшай кінапрэміі Jackson Hole Wildlife Film Festival. Фестываль праходзіў у ЗША на мінулым тыдні.

Jackson Hole Wildlife Film Festival не мае аналагаў у свеце. На ім паўтысячы спецыялістаў штогод з 1991 г. абіраюць 12 лепшых фільмаў аб дзікай прыродзе з 800 прэтэндэнтаў. У фестывалі ўдзельнічае звычайна каля 50 краін. “Радыёактыўныя ваўкі” ўзялі першы прыз у намінацыі “лепшая праграма пра асяроддзе дзікай прыроды”, паведамляе birdwatch.by.

Па-беларуску і па-воўчы

Кадр з фільма "Радыёактыўныя ваўкі"

Здымкі 52-хвіліннай стужкі праходзілі на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, пераважна на беларускай яго частцы. Галоўныя героі фільма — ваўкі, а таксама людзі, што назіраюць за імі. Найперш гэта навуковец, прафесар Акадэміі навук Беларусі Вадзім Сідаровіч. Гэты чалавек вывучае нашу прыроду шмат гадоў. У фільме ён размаўляе па-беларуску, па-ангельску і па-воўчы. Апошняй мовай ён карыстаецца, каб прывабіць ваўкоў дзеля вывучання.

Кадр з фільма "Радыёактыўныя ваўкі"

Дзеля сапраўды ўнікальных кадраў, якія дэманструюць схаваны ад большасці людзей дзікі свет поўдня Беларусі (доступ ў запаведнік забаронены неспецыялістам), здымачная група паўгады правяла на Палессі. За гэты час яна здолела зняць такіх унікальных жывёлаў, як ласі, зубры, дзікія коні, кабаны і казулі. Усе яны рассяліліся на землях, забруджаных у 1986 годзе радыяцыяй. Аднак, як канстатуюць навукоўцы, жыццё на забруджаных землях моцна не паўплывала на іх жыццядзейнасць. Хаця высновы канешне рабіць яшчэ зарана.

Невядома, калі фільм можна будзе паглядзець у Беларусі на вялікім экране, але яго расейскамоўная версія, паказаная на БТ улетку, даступная на YouTube.

generation.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение