Фільм “Радыёактыўныя ваўкі” пра прыроду беларускіх земляў, забруджаных радыяцыяй пасля выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, названы адным з лепшых на міжнародным фестывалі фільмаў аб дзікай прыродзе ў ЗША.
Кадр з фільма "Радыёактыўныя ваўкі"
Фільм “Радыёактыўныя ваўкі”, зняты міжнароднай кінакамандай пад кіраўніцтвам аўстрыйскай кінакампаніі EPO Film, па заказе трох каналаў з ЗША, Аўстрыі і Нямеччыне, узяў адзін з 12 прызоў прэстыжнейшай кінапрэміі Jackson Hole Wildlife Film Festival. Фестываль праходзіў у ЗША на мінулым тыдні.
Jackson Hole Wildlife Film Festival не мае аналагаў у свеце. На ім паўтысячы спецыялістаў штогод з 1991 г. абіраюць 12 лепшых фільмаў аб дзікай прыродзе з 800 прэтэндэнтаў. У фестывалі ўдзельнічае звычайна каля 50 краін. “Радыёактыўныя ваўкі” ўзялі першы прыз у намінацыі “лепшая праграма пра асяроддзе дзікай прыроды”, паведамляе birdwatch.by.
Па-беларуску і па-воўчы
Кадр з фільма "Радыёактыўныя ваўкі"
Здымкі 52-хвіліннай стужкі праходзілі на тэрыторыі Палескага
Кадр з фільма "Радыёактыўныя ваўкі"
Дзеля сапраўды ўнікальных кадраў, якія дэманструюць схаваны ад большасці людзей дзікі свет поўдня Беларусі (доступ ў запаведнік забаронены неспецыялістам), здымачная група паўгады правяла на Палессі. За гэты час яна здолела зняць такіх унікальных жывёлаў, як ласі, зубры, дзікія коні, кабаны і казулі. Усе яны рассяліліся на землях, забруджаных у 1986 годзе радыяцыяй. Аднак, як канстатуюць навукоўцы, жыццё на забруджаных землях моцна не паўплывала на іх жыццядзейнасць. Хаця высновы канешне рабіць яшчэ зарана.
Невядома, калі фільм можна будзе паглядзець у Беларусі на вялікім экране, але яго расейскамоўная версія, паказаная на БТ улетку, даступная на YouTube.