Міністэрства культуры Літоўскай рэспублікі адмовілася падтрымаць Таварыства беларускай культуры ў Літве

Таварыства беларускай культуры ў Літве знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы. Згодна актаў рэвізійнай камісіі за апошнія гады Таварыства мае 15000 літаў доўгу за камунальныя паслугі.

З просьбай аказаць фінансавую дапамогу і аплаціць запазычанасць за камунальныя паслугі ТБК звярнулася да Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі.

У адказ на гэты зварот Таварыства атрымала ліст за подпісам віцэ-міністра Станіслава Відтмана, у якім адзначаецца, што Міністэрства культуры разгледзела зварот ТБК і нагадваецца, што ў 2011 годзе Таварыству беларускай культуры ў Літве для ажыцяўлення праекта "Канферэнцыя беларусаў краінаў Балтыі і Беларусі" было выдзелена 3200 літаў.

У лісце гаворыцца, што Міністэрства культуры “запазычанасць Таварыства па камунальных плацяжах аплаціць не можа”. Гэта тлумачыцца тым, што “згодна з праектам Культуры, які рэгулюе развіццё нацыянальных меншасцяў, і правіламі частковага фінансавання з дзяржаўнага бюджэта, падцверджанымі міністрам культуры Літоўскай Рэспублікі ад 19 лютага 2011 года №. IV-140 (Žin. 2011 Nr. 23-1122) пункта 24.5, адміністрацыйныя выдаткі (заробак кіраўніка і супрацоўнікаў праекта, арэнда бюро, камунальныя паслугі і сувязі, канцылярскія тавары) не могуць складаць больш 20 % ад агульнай атрыманай з бюджэта сумы праекта. Акрамя таго, атрыманыя сродкі могуць быць скарыстаныя толькі ў тым самым бюджэтным годзе”.

Паводле westki.info