Прэмія Politiken Freedom Prize уручаецца дацкай газетай Politiken Daily, якая актыўна займаецца тэмай правоў чалавека. Кожную восень камітэт прэміі вызначае лаўрэатаў з ліку асоб і арганізацый, якія служаць выдатным узорам негвалтоўнай барацьбы за каштоўнасці, увасобленыя ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Публічная цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 14 лістапада ў Капенгагене. На цырымонію будуць запрошаныя дацкія праваабаронцы, прадстаўнікі мясцовых СМІ і чытачы газеты Politiken. Арганізатары спадзяюцца, што сам Алесь Бяляцкі, альбо ягоная жонка, альбо хтосьці з прадстаўнікоў “Вясны” правядуць кароткую прэзентацыю дзейнасьці арганізацыі.
Пасля цырымоніі запланаваная вячэра ў гонар лаўрэата з удзелам прадстаўнікоў праваабарончых і пісьменніцкіх арганізацый.